Памяцi брата Яна

Любiў Мiцкевiча мой брат.
Аб iм расказваць так быў рад.
I мне малому даручыў
Ягоны доўгi верш вучыць.
А каб ахвоты болей меў, -
Паабяцаў прэзенты мне.
I я вучыў, мо, тыднi тры
Баладу дзiўную аб тым
Як дзецi бацьку ўратаваць
Змаглi малiтвамi не даць
Купца забiць, абрабаваць... –
Во сiла Боская вiдаць.

I воля Божая у тым,
Што мне Мiцкевiчаў
 святы
Агонь паэзii тады
Ў душу запаў...
I праз гады
Ўзгарэўся з новай сiлай так,
Што вершы сам складаць я стаў.

I я Мiцкевiча люблю.
I я Ўсявышняга малю, -
Спачынку светлага яму.
I брату роднаму майму.


Рецензии