Груша
У нас нiколi.
Таму я мчаўся за сяло
Да грушы ў полi,
Яе, як золата, дары
Прымаў з паклонам...
Да грушы той пагаварыць
Спяшу i сёння,
Сказаць: «I зараз праз гады,
Мо не паверыш,
Твае мне даўкiя плады
Смачней за бэры!
Мне зноў шаптухай пашапчы.
Твае замовы
Мне будуць снiцца i лячыць –
Парой зiмовай...
I ў райскiм садзе можа быць
Часамi скрушна...
Цябе i там мне не забыць,
У полi груша...»
Свидетельство о публикации №106073100623