Ён бачыць душой збалелаю...

Ён бачыць душой збалелаю,
Хоць гэта было даўно:
Зiма заглядае бельмамi
У медсанбата акно.
А тут ступенi апёкавыя
На целе яго смыляць.
Iм ордэнскiмi ступенямi
Суджана стаць пасля.
Пасля...
А зараз няўмольная
Вунь смерць з касой на плячы.
Касу пазнае ў ёй бацькаву
I гэта шчэ больш гарчыць...
Ды раптам рукой лагоднаю
З iлба хтось трызненне сцёр.
Ах, гэта яно, жаданае
З касой на плячы
 жыццё!
З касой тугою i русаю
У вобразе медсястры.
Яе i бiнты з палатаю,
Не ўспее вочы закрыць,
Ён бачыць душой збалелаю.
I я прашу за яго:
Ну выпiшы, памяць,
Ну выпiшы
Яго
 з медсанбата таго!


Рецензии