Беларусь i Украiна

Як бяроза з калiнай
У красе паўстаюць,
Беларусь i Ўкраiна
Поплеч песнi пяюць.

Ёсць журба ў нашых песнях,
Як i радасць, адна.
Лёс агульны не песцiў
Нас – сцiскала вайна.

Толькi дзякаваць Богу,
Што нам долю паслаў:
Нас адна Перамога
Абдымала пасля...

Да Шаўчэнкi Купала
Шле аблокаў лiсты,
Каб у Лету не ўпалi
Нашай дружбы масты...

Сiмвал лучнасцi вечнай
Бачыць сонца ў Дняпры...

- Вас вiтаемо, друзi!
- Прывiтанне, сябры!


Рецензии