I у непагадзь, душа...
Гарыш ты ад любові,
Ад сораму гарэць
Не прыйдзецца, мо, болей.
Ад Вечнага агню,
Ад вогнішча Купалля –
Гары, душа, гары –
Нікчэмнае ўсё спальвай!
І, можа, на святло
Тваё
хтось выйсце знойдзе.
Яго ты адагрэй –
І ён аднойчы дойдзе
Да Вечнага агню,
Да вогнішча Купалы,
Каб іскры і яму
У глыб душы запалі...
Свидетельство о публикации №106072900917