Рэквiем першага снегу

Быццам гэты першы снег
З сорак першага
 балесным
Небатканым палатном
Светлай памяці нябеснай,
Светлай памяці зямной
Тых, хто ўжо распростваў крылы
З выпускнога
 узляцець,
Ды вайна рукой накрыла...

І апошні іх званок
З лугу школьнага
 ўрачысты
Сёння вырас для мяне
У вялікі звон вячысты!

Ён – аб тым,
Што многім ім,
Адышоўшым у ніколі,
Снегу першага
 любві
Мала выпала
 на долю!

Бо ў асноўным – на ляту
Ад “цяпла” растаў пажараў,
І слязінкамі матуль
Ім сняжынкі тыя сталі...

Гэты першы снег
Пяршыць
Мне у горле
Задымёна.
Хай радзімавым святлом
Іх прасветляцца імёны!


Рецензии