Сон у час хваробы

- Куды ж ты пабяжыш, сынок мой хворы?!
Другі ўжо раз не з’явішся на свет!..
- Мне зёлкі не памогуць і ўгаворы!.. –
Трывожна дзверы вохнулі мне ўслед!
...Гляджу, ў нас на гумнішчы – стог. Высокі!
На стозе – бацька. Кажа:
- Завяршыў...
Знаёма з-за пляча яго
 мне сонца
Смяецца аж да колік
 у душы...
Я так хачу на гэты стог залезці,
А бацька мне рукі не падае...
Ўглядаюся, хоць твар яго разгледзець,
Ды сонца есца ў вочы – не дае...


Рецензии