Мамiны завушнiцы
Яны для зроку лепш, чым зёлкі тыя,
Каб век я акуляраў не насіла, -
Мяне аднойчы мама папрасіла.
І маме ў падарунак я прывёз іх.
І мама выцірала шчасця слёзы:
- Я ж столькі пераплакала, сыночак,
Ад бедаў – як не выплакала вочы...
...І зараз недзе добра з тога свету
Матуля бачыць нас на свеце гэтым,
Дзяцей сваіх, - за кожным сочыць крокам, -
Каб мы заўжды былі і з добрым зрокам.
І слёзы у мяне не раз ліліся,
Што тыя завушніцы засталіся,
Што мама не ўзяла іх у магілу:
- Нявестцы падары іх, сынку мілы.
Аднак не проста ўсё на гэтым свеце.
Парою і ў кішэнях свішча вецер.
І я ў ламбард заклаўшы завушніцы,
Магілам родным ездзіў пакланіцца.
Аднак я не прадам іх аніколі.
З гадамі, з пажаданнем добрай долі
Ў час шлюбны падару сваёй нявестцы.
І мама будзе рада гэтай вестцы.
Свидетельство о публикации №106072900813