Як доуга я удачы не убачу...

Як доўга я ўдачы не ўбачу,
Прыеду ў Падольцы,
На дол
За вёскай упаўшы,
 заплачу,
Уткнуўшыся полю ў падол.

Дзе колісь дзяды працавалі,
Бацькі шчыравалі ў адно:
Шмат сілы яму аддавалі,
Ды болей вяртала яно.

Ўспамін жа то ржышчам уколе,
То зёлкай прылашчыць:
Увысь
Глядзеў я маленькі –
 ў прыполе
Вось гэтага поля
 калісь.

Такое ў яго біяполе,
Што поле мне ўпасці не дасць:
Адцягне ўсе крыўды і болі,
Мне сілы і моцы надасць.

Я болей ад шчасця заплачу,
Як змыю слязамі тугу:
Вялікай удачай убачу,
Што бачыць Айчыну магу...


Рецензии