Бачу праз далеч гадоу...
Па галалёдзе зімой
Крочыць няспешнай хадой
Мама, цяжарная мной.
Бачу на яве і ў сне:
Летам да бабкі ідзем
Вёрстаў за дзесяць. Мяне
Мама за ручку вядзе.
Бачу: як цяжка пакуль
Пасля інсульту ўстае
Мама. Вяду за руку
Я, як малую, яе.
Бачу праз слёзы-гады:
Восеньскі ўсхліпвае дзень.
Мама ад нас – назаўжды. –
З сынам за ручку ідзем.
Свидетельство о публикации №106072801315