Салоука

Гожа сонца грае –
Божа памагае.
Ды маўчыць салоўка
Ў развяснелым гаі.

Што маўчыш, салоўка,
Звесіўшы галоўку?
Што у салавейкі
Слёзанькі на вейках?

Ці не ты нядаўна
Так самааддана
Песняй заліваўся?!

Сёння ж так азваўся:

- Як я ні стараўся,
Як я ні маліўся –
Заўтра гай мой зваляць! –

І слязьмі заліўся...


Рецензии