Запыталася хата...

Запыталася хата:
- Што так доўга не быў,
Што ты маме і тату
Пакланіцца забыў?!

Не знайшоўся з адказам
На пытанне у лоб,
Ды з маленства адразу
У вачах усплыло:

Я стаю на парозе,
Абхапіўшы вушак:
- Мама, глянь, ці падрос я? –
Зазвінела ў вушах!..

Запыталася хата:
- Што так доўга не быў,
Што ўваходзячы,
 раптам
Гуз на лобе набіў?!

 


Рецензии