Акацыi
Сады ад злых вятроў аберагаюць.
Акацыі – ўспамінаў цёплых колькі!
Цырульнік саду – я падстрыг ім голькі,
Што нам былі парою замест пугі,
А часам замест бацькавай папругі!
Калі распуставаць было аж свербна,
Не раз, малечу, свенцілі нас вербна!
І добра потым вісусаў жагналі,
Калі да працы нас матулі гналі!
Ляноту нашу гналі ў лес ваўчыцай,
Натхняючы тым самым нас вучыцца!
Таму не без вышэйшых адукацый
Мы ўдзячна помнім акцыі акацый!
Свидетельство о публикации №106072600478