Рэстауратар
Я на чыгунцы страціў працу.
І з цесцем аднаўляць касцёл
Ў Дрысвятах я быў рад старацца.
Аж дух мне зразу заняло,
Як шаляваць залезлі вежу
І так узнёсла мне было
Глядзець на гэты свет бязмежны.
І бачыць, як на нас глядзяць
З зямлі, галовы ўзняўшы людзі,
З нябёс пагляды адчуваць, -
Што зноў тут храм прыгожы будзе.
Грымотна пелі малаткі
І мой таксама адзываўся.
І часам сам сабе такім
Я рэстаўратарам здаваўся.
І ў вольны час я слёз не ліў,
Не так душа мая трымцела,
Што беcпрацоўным стаў,
калі
Ад стомы доўга ныла цела,
Бо шчыраваў я там як мог,
І не падумаў бы ніколі,
Што хутка так аддзячыць Бог,
Знаўсці памогшы працу ў школе...
Свидетельство о публикации №106072400605