Чакаю..
Прыдзе ноч – я засумую
Аб тым, што здарылася сёння
Выпадкам й недарэчна
Аб тым, што я паводзіла
Не так
Кінуўшы пусты позірк
На шчаслівы твар хлапечы
Мігам абразіўшы яго
Чакаю
Прыдзе ноч – я засумую
Аб тым, што не збылося
Сёння у маім жыцці
Магла б я чалавека развесяліць..
Што з табой зараз,
Мой недарэчны прахожы?..
Мабыць, зараз
У тым стане, што й я
Год назад была
Сумуючы, шкадуючы, шукаючы
І пакутуючы
Бы ў клетцы птушка
Мой шлях быў знойдзены
Мяне кахалі
Я выратавана .. і ведала –
Я патрэбна!
І ты, мой любы, не сумуй
Даруй мой позірк
Зняцанку кінутага ў цемру
Я ведаю – сама сабе не дарую
Ноччу атрымаю пакаранне
І заўтра буду другая – вольная ўсмешка
Я буду вольная, сьветлая, чыстая
Маё сумленне і гонар
Анел шточас будзе ў маім сэрцы
Чакаю.. дзень сьветлы
Выратуй мяне, будзь добры..
Чакаю..
...мабыць 2001 год...
Свидетельство о публикации №106072400254