Велiчна...
Святы абрад
Спраўляла:
Блізкай блізкавіцай
Бласлаўляла.
Нас крапілам
Шчодра абдавала –
Неба
Нам з табою
Шлюб давала!
Хораша
Зямля была
Убрана
І ўзлятаў
Птушыны спеў
Высока.
Гожа грала сонца.
І вясёлка
Нам з табой была
Вясельнай брамай!..
Свидетельство о публикации №106072200536
Радости вам!
Теплое Дыхание 22.07.2006 21:15 Заявить о нарушении