Элегiя

У душы часамі ўскалыхнецца,
Хвалямі пагладзіўшы па сэрцах,
Цёплым успамінам захлісне
Лівень той шчаслівень,
 нібы ў сне...

...Быццам навальнічная навала
Нас разліць вадою спрабавала
Ў полі,
Ды ніяк не разліла,
Як рукамі, нас не развяла...

Лівень той чакана-нечаканы
Перш чым, нібы ў Лету, ў лета кане
І табе і мне не раз яшчэ –
Скоціцца дажджынамі з вачэй...


Рецензии