З вялiкiмi касмiчнымi вачамi...

З вялікімі касмічнымі вачамі,
Ў касметыцы не бачачы уцех,
Блакітненькай пралесачцы на зайздрасць,
Ты мілаю правёсачкай цвіцеш.

Цвіцеш перада мной не вінаватай,
Што нехта да мяне цябе любіў:
Касы тваёй распушчаны характар,
Але не твой
Таму віною быў!

А хто любіў,
Хіба значэнне мае?!
І не аб тым,
Нібы ў блакіт плыву,
Я
 на букет, што для цябе
 ламаю
Квітнеючага бэзу галаву!

Яго пад сонцам праліўным падношу
Табе
 і да грудзей цябе гарну,
І поўнаю удзячнасці далонню
Я згладжваю
 касы тваёй
 віну...

І ў бэзе не шукаю кветак шчасця
З пяці пялёсткаў –
Шчасце мне адно:
Твае пяціпялёсткавыя рукі,
Што бэз трымаюць,
Я цалую зноў!


Рецензии