Даставай, Язэп...

ДАСТАВАЙ, ЯЗЭП, ГАРМОНIК!

Дым кастра духмяна-горкi
Над азёрамi паўзе.
У затоках дрэмлюць зоркi,
Бы лiлеi на вадзе.

Даставай, Язэп, гармонiк!
Вечар сцеле туманы.
Заiграй, а мы — успомнiм
Днi без тлуму i маны...

Успрымаецца iначай
Слоў ды спраў былых вага.
З беспрытульнай стала нашай
Жураўлiная туга.

Развiтацца не паспелi,
Развiтацца не змаглi,
Не сказалi, што хацелi,
Што на потым бераглi...

Трыснягоў таемны шолах
Сумам сэрца апячэ...
На Браслаўскiх на азёрах
Мы сустрэнемся яшчэ!


Рецензии
Пасля першага 4-х-раддзя i радку "бы лiлеi на вадзе" iдзе наступнае 4-х-раддзе: "Не сумуй,мая сяброука, палыновых слёз ня лi, завяршаецца вандроука па вадзе i па зямлi"

Дмитрий Явтухович   19.06.2021 18:39     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.