Вячэра

ВЯЧЭРА

Вячэра стыне на стале.
Хто б папытаў: якой халеры?
Я да цябе прыйшоў, але
Твае зачыненыя дзверы.

Я патапчуся ля акон.
Пайду, галодны i суровы.
Ляцяць за мною наўздагон
Твае нясказаныя словы.

Не палюбоўнiк i не муж.
Ды быць адным з iх меў я шанцы.
Пякуць далонь калючкi руж
I да крывi мне раняць пальцы.

Вячэра стыне на стале.
Ды толькi мне не да вячэры.
Люблю цябе. Люблю... Але
Твае зачыненыя дзверы...


Рецензии
У вас ёсць чаму і варта павучыцца, шаноўны Леанід Іванавіч!!!

Махнач Сергей Юрьевсын   29.11.2015 22:41     Заявить о нарушении