За хлебам
Ў шасцідзесятыя гады.
Ля магазіна
ў панскім доме
Былым
Стары і малады
Машыну хлебную чакалі.
І я з авоськай сярод іх
Стаяў малы.
- Вязуць! – гукалі.
І быў шчаслівы гэты міг.
Было ж не соладка аднак мне
Ў чарзе з дарослымі тады.
Вось дзе сапраўднае яднанне
Спазнаў, -
Цяпер займае дых!
Казала гучна прадаўшчыца:
- Па дзве буханкі сёння ўсім! –
І тут, хітрун, як не лаўчыся, -
Не купіш больш – і не прасі!
Калі з палёгкай уздыхнуўшы,
Хутчэй дахаты шыбаваў
Я, ад буханкі адшчыпнуўшы,
Нібы прысмакі, хлеб жаваў...
І зараз я пад родным небам
Шмат прыгадаць чаго магу,
А як стаяў калісь за хлебам,
Успомню ў першую чаргу.
Свидетельство о публикации №106070300704