Млынар
Вельмі я супадзенню здзівіўся:
Ёсць таксама і дзень млынара.
І ў дзень гэты на свет я з’явіўся!
Добры знак у тым бачыцца мне.
Млынаром быць пачэсная праца.
І ўспамін тут як тут:
У млыне
З бацькам я.
Памагаць рад старацца.
О, як жорны мажорна гудуць!
І душа разам з імі спявае!
З млынаром я размову вяду
І сябе млынаром уяўляю...
- Хто млынарчык такі? – не пазнаць, -
Сустракаючы, мама спытала...
А цяпер у мяне сівізна,
Бы ў муцэ галава мая стала.
Колькі мне яшчэ жорнамі год
Перамалваць сумненні, адчаі?..
Зараз з днём нараджэння свайго
Я і дзень млынара адзначаю.
Свидетельство о публикации №106070300677