Дзярага

Бегаць на аселіцы з сябрамі
Я ў дзяцінстве днямі быў гатоў.
Ды мяне дадому кліча мама, -
Чую на аселіцы гадоў.

- Трэба у дзярагу нам збірацца.
Дзён багата ў жніўні корміць дзень.

І з мяшкамі ў лесу пабірацца
З мамай мы гаротныя ідзем.

Часам адшукаць дзяражку цяжка.
Ды як сэрцы лашчыць нам яна,
Калі недзе ўбачым: густа, важка
Залаціцца, быццам збажына.

І лягчэй, вядома, йсці да хаты
З ношаю нялёгкай на плячах,
Выглядаць пры гэтым зухавата
У цікаўнай вёскі на вачах.

Ды сябе старацелем у нечым
Адчуваць мне радасна было:
Ад дзярагі, высахлай на печы,
Золатам – прасеяны пылок.

Весела ўсміхаўся нарыхтоўшчык:
- Сёлета ў вас добры намалот.
Вось вам, калі ласка, вашы грошы.

Бачу за ваколіцаю год:
Ў клас наступны ў верасні іду я
У абновах ззяючы увесь,
Купленых за міластыню тую,
Што падаў нам шчодры дзядзька Лес.


*Дзярага – лясная лекавая расліна жоўтага колеру, па навуковаму: лекаподзій.


Рецензии