Шышкi
Што мой талісман
Прыродны –
Сасновая шышка*
І ўспомніў
Як дзядзька ляснік
Просьбу выказаў нам
Каб шышак сасновых набралі.
Напоўніў
Хваёвым настоем нам лёгкія
лес,
Высокі свой голас падаўшы з любоўю.
І вось на сасну смела бацька залез
І ссек першы сук той,
Дзе шышак найболей.
І мы, яго дзеці, давай шчыраваць, -
Дагэтуль ад смеху
Заходзіцца рэха! –
Нам шышкі было гэтак хораша рваць,
Як быццкам былі гэта, скажам, арэхі.
І бацька вясёлы сынам жартаваў:
- Во колькі набралі вавёркамі вёртка,
Рыжухі маглі б пазайздросціць тут нам,
Ды шышак пакінем яшчэ мы й вавёркам...
Нам цёпла ляснік усміхаўся затым,
Хоць быў маўчуном,
Не скупіўся на словы:
- Даў план – і я пан.
Зараз, Віктар, брат, ты
Не будзеш мець гора не толькі на дровы...
З тых шышак (не мы ўжо) збіралі пасля
Зярняты,
Рупліва ў зямлю іх кідалі...
...Да гэтага часу з тых самых зярнят
Лясы не малыя ўжо недзе паўсталі.
Вятры не развеюць той моцны настой.
У водары хвойным ёсць прысмак і горкі.
У кроне вячэрняга неба
парой
Здаюцца сасновымі шышкамі
зоркі...
Свидетельство о публикации №106063001609