Кулька
Калі бяда ўзялася скуль тут:
Я ў скрынцы бацькавай знайшоў
Сярод цвічкоў і гаек
кульку.
Малыя ўсе такі народ,
На смак усё ім зведаць трэба.
І кульку я паклаў у рот.
І тут куды глядзела неба?!
Я раптам кульку праглынуў.
Аднак было ўсё значна горай:
Сам не адчуў я – ну і ну! –
Што кулька – ў дыхальнае горла.
І вось прастыў я, захварэў,
І стаў часцеў маліцца Богу –
Ў гарачцы
прагай жыць гарэў –
Я сыпаў пацеры, як боб той.
І прад Вялікаднем якраз
Адбыўся цуд:
Я кашляў доўга.
Як раптам кулька тая – бразь! –
З макротай разам – на падлогу.
І свята тут прыйшло да нас.
Было нам хораша ў бяседзе.
А тую кульку нейкі час
Бацькі паказвалі суседзям...
...Быў стрэл той, можа, на вайне.
Не, не забыць мне, жыў пакуль я:
Хоць не стралялі у мяне,
Насіў малы я ў лёгкіх кулю.
Свидетельство о публикации №106062602149