Абновы

Весела глядзела наша хата,
Поўная пяшчоты, дабраты:
З Латвіі прыехалі на свята
Два мае старэшыя браты.

Дужыя, мяне на рукі бралі –
Мне было не больш гадоў пяці.
- Як там вершы вывучыў? – пыталі.
- Го! То можна смела ў школу йсці!

З добрых там заробкаў панавезлі
Нам гасцінцаў розных і абноў.
Бацьку быццам промні ў вочы лезлі:
- Во дзе мне падмога ад сыноў!

Маці не хавала слёз шчаслівых,
Ўсю сям’ю сабраўшы ля стала:
- Дзеткі, ці даўно было, калі вы –
Свет няблізкі – ў школу ў кандалах!*

Доўга, смяючыся, ўспаміналі,
Як тады казаў я:
- Пагляджу
Ў новых чаравіках і касцюме
Ці пазнае наш сабака Жук!

Хоць было гадоў мне значна болей
Потым, - мне абновы везлі зноў...
...Я ва ўдзячнай памяці ніколі
Ўсіх тых не пазношваю абноў!


*Кандалы – самаробны абутак на драўлянай падэшве.


Рецензии