Каханай
Што праз гадоў раку,
Праз асаку адчаю
Ты падала руку –
Верыць не смеў вачам я!
Як падала руку –
Ледзь не да слёз кранула,
Мне падала руку –
Як да сябе вярнула!
Крыж мой зняла,
змяла
Пыл смехавею злога.
Як я рукі тваёй
Шчыра прасіў
у Бога!
Выпаў мне час такі:
Шэрань пазалацела
З лёгкай тваёй рукі
Мара мая ўзляцела.
2.
Агортвае натхняе нас любоў:
Як вершы мы жыццё сваё складаем.
Як добра мы рыфмуемся з табой
І нашы біярытмы супадаюць!
Калі сябе мы з тропу не саб’ём,
Ў абдымкі лета ўпасці маем шчасце:
Нібыта вершы пругкія, сябе
На музыку высокіх траў пакласці...
Свидетельство о публикации №106062100864