Кавальскае шчасце
Заглядалі зоркі ў вочы,
Як Паўлюк свой верш каваў,
Гартаваў да позняй ночы.
Лені волі не даваў,
Уяўленню даўшы волю,
Колькі год Багрым каваў
Сваё шчасце – жырандолю.
Будуць жыць за векам век,
Як дагэтуль – веку болей
Жырандоляй – добры верш,
Добрым вершам – жырандоля.
Свидетельство о публикации №106062100698