Размова з мацi
Будзь, неба, ёй ласкавым,
З матуляй размаўляў
Я, помню, так яскрава:
- Ну як там Гарбачоў?
- З Фаросу ўжо вярнуўся!
- Малітвы Бог пачуў –
Ад нас не адвярнуўся!
- Пасланы Богам, ён
Нам вызваліў сумленне,
Што некалі ў палон
Узяў антыхрыст Ленін!
- Як цяжка перажыць
Было, калі Саветы
Зусім хацелі зжыць
Усіх святых са свету!
- А колькі знёс абраз –
Мой бацька! –
Во здзівіўся б:
Нібы стары абраз,
Час гэтак аднавіўся!
- Адновіцца яшчэ
Нямала ўсюды храмаў. –
І слёзы тут з вачэй,
Як воск са свечкі,
ў мамы...
Свидетельство о публикации №106062100671