Маналог цешчы

Каб зяцёк не уцёк,
Каб вятрыска не здзьмуў
Да другой дарагой –
Даглядаю яго!

Толькі жарт - не пажар,
Каб слязою тушыць!
А па праўдзе сказаць
Мне мой зяць
Па душы.

Ў аграномы
Навуку грызе,
Як гуркі.
Станаўкі,
Гаваркі,
Ды і ўмелы які!
Каб хто іншы
 таго
Хоць палову умеў,
Не ўсміхнуў бы яго –
Ого-гонару б меў!

Ён жа кажа:
- Даўно
Я б гарланіў віно,
Кім-якім бы быў я,
Каб не доня твая?!

...І каму – па каму,
А зяцёчку майму –
Сметанец-медунец
Самы ясны блінец!


Рецензии