На адлёт гусей
Гэты клiн гусiны
Затуманiў вочы
Восеньскаму дню.
Тут дзяўчо Хатынi
Ўслед яму махае
Хустачкай пунсовай
Вечнага агню.
I таму я сёння,
Як i ты, таксама,
Край мой,
зажурбелы,
Як гусiны крык!
Край мой –
Ваша Светласць
Родныя Крынiцы
I Высокасць Ваша
Родныя Бары!
Тут жар-птушку шчасця
I жах-птушку болю
На свёй гусiнай
Скуры я адчуў.
I вадою з гэтай
Студнi, мной апетай,
У зямлю абмытым
Тут сысцi хачу!
Толькi мне б надоўга
На зямлi пакiнуць,
Бы ў раллi, глыбокi
За сабою след.
На табе адзiным,
Край спакон жаданы,
Тым гусiным клiнам
Мне сышоўся свет!
Свидетельство о публикации №106061800590