Лiрычны жарт
Як горкае дзiця.
Дзядзiнец як дзядзiнец.
Ды толькi мне няўцям:
Цi твой дзядзiнец спеўны
I лепшы, чым усе,
Бо што мяне туды зноў
Нялёгкая нясе?
Хоць ногi мае вязнуць
У нерашучасцi,
Але усё ж туды я
Працягваю iсцi.
Працягваю,
Расцягваю
Пад посмех поўнi я
Сваё задавальненне,
Расцягваю –
баян!
Хоць iншая мелодыя
Назаўтра не мiне,
Калi жанкi
па костачках
Перабяруць мяне,
Я ж бэзава буяню
Баянам, як з грудзей!
А можа, маё гранне,
Як клавiш,
западзе
Ў душу тваю, суседка?
Ты мне – бяссон-трава!
Хоць чуе мяне нават
Глухая крапiва,
Ты ж чуць мяне не хочаш!
Ды як пачуць,
калi
Вунь рук тваiх хмялiнкi
Кагосьцi абвiлi?!.
...Што твой дзядзiнец
спеўны
I лепшы, чым усе,
Уранку сёння
певень
Наш
голаў даў адсеч!
Казаў жа я, прасiў жа
Яго, каб не дурэў
I шпоры не вастрыў
Да
Суседчыных курэй.
Свидетельство о публикации №106061800567