Лесу

Высакародны лес,
Лёгка з табой сустрэцца,
Ад цеплынi тваёй
Шчырай душы
Сагрэцца.

Глыбакадумны лес,
Добрую памяць маеш:
У глыбiнi сваёй
Чулай душы
Трымаеш

Голас дзiцячы мой,
Што да сяброў галёкаў,
I галасы дзядоў,
Продкаў маiх далёкiх...

Дзякуй, вялiкi лес,
Што памагаеш столькiм,
Цяжка падчас,
 але
Ты застаешся стойкiм.

Помнiм, заступнiк наш,
Як ратаваў ты многiх...
Кланяемся табе,
Кланяемся мы ў ногi!

...Быццам на плаху – лес,
Часта йдучы на дровы,
Цалкам за наш прагрэс
Легчы касцьмi гатовы!

Ды азарыў зарой,
Час асянiў нас ветрам,
Каб ачышчалi мы
Праўду, як лес – паветра,

Каб i нашчадкам так
Лёгка было сагрэцца
Ад цеплынi таёй
Не сарцавiны –
Сэрца!


Рецензии