Пасланнiк радзiмы
Вецер, - пасланы радзiмай старонкай.
Мовiў цiхутка: «Задушны дзень хутка.
Ты ўжо збiрайся, прыедзь пастарайся.
Родных прывець, што ўглядаюцца зорка
З тога ляснога за вёскай пагорка,
Каб не было так няўтульна i золка,
Каб не было так рабiнава горка.»
Вецер прымчаўся – пасланнiк радзiмы,
Ў сон мой пастукаўся гронкай рабiны.
Ён не змянiў сваёй звычкi з гадамi
Смутак навеяць мне перад Дзядамi.
Свидетельство о публикации №106061800524