Cлова на дарогу
Ты хто? Чаго ты варты?
Прыйшоў твой час даказваць,
Што ў добры бок ты ўпарты.
Быць там, дзе больш патрэбны –
Заўжды з сумленнем райся –
Быць верным i надзейным
Мужчынам быць старайся.
Ад ленi, брат, ратуйся,
Мацуйся i гартуйся,
На лепшае спадзейся –
Да горшага рыхтуйся.
Падчас прыцiсне змога,
Ды гнявi ты Бога,
А ты аб тых больш думай,
Каму цяжэй на многа.
Старайся разабрацца
Каб як хутчэй сабрацца
I з сiламi i з часам
I зноў за працу брацца.
З надзеяй зноў вяснова
Ствараць свой свет прымайся
I, дадзенае слова
Трымаючы,
Трымайся!..
Свидетельство о публикации №106061700977