Прыпеукi калядоушчыкау
I мы зноў прыйшлi да вас.
Як i летась будзем рады
Вам настрой падараваць!
На Каляды вас вiтаем
Мы з мядзведзем i казой.
Хай сняжок на вейках тае
Толькi радасцi слязой!
Пра благое мы забудзем.
Хай гарыць яно агнём!
Ход канём рабiць мы будзем,
Як тут наш цыган з канём!
I цыганка сёння з намi.
Не маркотна з ёй зусiм.
Добра справу сваю знае, -
Наварожыць шчасця ўсiм!
Нас i сёння дзякуй Богу
Вы прымалi як маглi.
Вам дадзiм па жменi бобу,
Каб з грашыма вы былi!
I насыплем у прыдачу
Вам арэхаў залатых,
Каб жыцця свайго задачы
Так вы лускалi, як iх!
На Каляды вам жадаем
Добра жыць, не бедаваць.
А ў наступным годзе прыйдзем
Зноў да вас каледаваць!
Свидетельство о публикации №106061700933