Беларусi

 О, Беларусь, - мая краiна,
 Мой ад калiн чырвоны кут.
 Мне медунiчна i палынна
 Было ў дзяцiнстве колiсь тут.

 I зараз сонечна i хмарна
 Бывае ў роднай старане.
 Ў Чырвоны кут пасадзiш, - мару,
 Як госця лепшага, мяне.

 О, Беларусь, - мая Айчына,
 Глядзiш праз вёрсты i гады,
 Такiмi добрымi вачыма
 Ты на мяне глядзiш заўжды.

 Чужыны зоркам не сурочыць
 Мяне, з дарогi не звярнуць...
 Каб толькi мне радзiме ў вочы
 Было не сорамна зiрнуць...

 О, Беларусь, - мая краiна,
 Мой ад рабiн чырвоны кут.
 Мне медунiчна i палынна
 Было ў юнацтве колiсь тут.

 Каб толькi сонечна, - не хмарна
 Было у роднай старане.
 Ў Чырвоны кут пасадзiш, - мару,
 Як госця лепшага, мяне.


Рецензии