22-га чэрвеня
Ноч заглядае у вокны,
Ноч заглядае у вочы,
З воч паглядае трывога,
З воч ветэрана сiвога,
З воч адзiнокай матулi:
Толькi б мы зноў не пачулi
Гулу страшэннага тога
Чэрвеня дваццаць другога.
Чэрвеня дваццаць другога
Як i да гэтага – многа,
Цiхай хадою мiнае.
Толькi ўсё напамiнае
Сябра яго дарагога,
Сына яе залатога...
Доўга заснуць не ўдаецца.
Доўгаю ноч iм здаецца
Чэрвеня дваццаць другога.
Свидетельство о публикации №106061700883