Cлова партызана-ветэрана
I па сцежках сваiх партызанскiх прайсцiся,
Каб вiталi мяне там дуброва i гай
Бор i ельнiк затым, дзе атрад наш мясцiўся.
З той крынiчкi гаючай вады зачарпнуць
I напiцца яе аж да п’яну, магчыма,
Беларускi-зязюлькi куванне пачуць,
Што гады i тады мне так доўга лiчыла...
Мне б вярнуцца яшчэ ў партызанскi мой край,
Быццам мала трывог, зноў душу растрывожыць,
Дзе варожы ляцеў пад адхон эшалон,
Падаў мост у раку пад машынай варожай,
Дзе балота блакаду прарваць памагло, -
Лес лажыўся касцьмi, утвараючы гацi...
Як нi цяжка сяброў сваiх трацiць было,
Толькi Бог не дазволiў надзею нам страцiць!
Мне б вярнуцца яшчэ ў партызанскi мой край
I раскласцi высокi касцёр на паляне,
Каб сябрам, што загiнуўшы, трапiлi ў рай,
З тога свету было на яго люба глянуць...
I пакуль я на свеце на гэтым яшчэ
Мне не сорамна глянуць нябёсам у вочы...
I здаецца з гадамi ўсё клiча званчэй
Партызанскi мой край там прайсцiся аднойчы...
Свидетельство о публикации №106061700864