Мае лугi
Пажар-птушка божая зары
Ад маленства – божае кароўкi –
Божай маёй iскры
так гарыць.
I гайдае зноў мяне, як човен,
Што на ланцугу слядоў,
на вас.
На рамонках вецер тут варожыць:
Цi кахаюць неба i трава?
Толькi я, варожачы, павiнен
Абрываць, нiбы пялёсткi,
днi,
Толькi ў кожным дотыку травiнак
Столькi дабрынi i цеплынi,
Што жаданне крыкнуць
падмывае
Мне душы збалелай
берагi:
- Не сляды яе ў лугах я гэта
Цалаваў
А вас, мае лугi!
А мяне,
як з месячнага рэбра,
Створаная мара
зноў заве!
З лепшаю,
дабрэйшай
адгавеўшы,
Мне яшчэ шчаслiва лугавець!
Вечарам, лугi мае, над вамi
Пажар-птушка божая зары
Ад маленства – божае кароўкi –
Божай маёй iскры
так гарыць!
Свидетельство о публикации №106061700812