Рэчка Дудка
Што ахрысцiлi дарожнiкi Дудкай,
Мне выплываеш праз зараснiк год,
Граеш, квiтнееш у снах незабудкай.
Шпарка да Вiлii-мацi бяжыш
Доняй, ёй радасцю сэрца напоўнiць.
Колькi пасвецiць на свеце мне жыць
Буду цябе я змяiстаю помнiць.*
Як праз аер хлапчукi мы iмчым,
Каб у абдымкi хутчэй табе трапiць.
Спёка стараецца нам дапячы,
Тут жа адразачку моц тваю трацiць!
Тут пастушком я любiў адпачыць –
Разам з каровамi пасвiць аблокi,
За шчупакамi падоўгу сачыць,
Ракаў лавiць, што багата было так...
Можа i ў старасцi колiсь Бог дасць
Мне зазiрнуць тут у вочы дзяцiнства.
Студзiць мне вусны святая вада,
Быццам Iсус тут калiсь пахрысцiўся.
* Не выпрамленай мiлiярацыяй
Свидетельство о публикации №106061700765