Паулiна Мядзёлка
Паўлiны Мядзёлкi...*
Парою лёс цешыў,
Быў час часам золкi.
У Дзвiнску i ў Мiнску
Гаркоту спазнала,
Аднак i нектару
Сабрала нямала.
Паўлiне Мядзёлцы –
Руплiвае пчолцы
Матулiнай мовы
Квiтнелi ўсе слоўцы.
Таму i Паўлiнку
Так хораша грала,-
У Янкi Купалы
Душа замiрала...
У Будславе потым
Спялiла ўспамiны,
Слязьмi палiвала
Мядзёлка Паўлiна,
Сваёй Беларусi
Для росквiту
Сiлы
У Божае Мацi Будслаўскай
Прасiла...
...Цяпер на магiле
Паўлiны Мядзёлкi,
Як родныя слоўцы,-
Мядовыя зёлкi,
Як добрыя слоўцы
Аб мiлай старонцы,
Што кветкi ўзрасцiла
Паўлiне Мядзёлцы...
* "Сцежкамі жыцця" - кніга ўспамінаў П. Мядзёлкі
Свидетельство о публикации №106061600933