Цётка

Скрыпка грае – сэрца замiрае
I лучынка свечкаю гарыць...
Гэта гранне чуюць ва ўсiм краi,
Гэта свечка – зоркаю ўгары.

Цёткi Алаiзы скрыпка грае.
Цётчына лучынка так гарыць...
Гэта гранне, быццам дакарае,
Гэта зорка – iскраю зары,

Беларусь, тваёй зары свабоды.
Цётчын на свабоду помнiм хрэст:
Стань жа беларускi люд народам!
I калi ўжо будзе гэты фэст?!

Ведаем мы ўсе: не цётка голад.
Цётка, дзякуй Богу, ёсць у нас.
Мiласэрдзя нам сястра яна.
Сонца перад ёй схiляе голаў...

Некалi нябёсы ўсе раззорыць
Роднай Беларусi час удач...
Ў памяцi ж не знiкне кроў з разораў
I чуваць над iмi скрыпкi плач...


Рецензии