Родная зямля
Як мяшэчак з зямлёй,
Яго сэрца было,
З той зямлёй дарагой,
Дзе маленства прайшло.
Дзе глядзiць з-пад рукi
Хата ў вёсцы Бычкi,
Дзе i зараз гараць
Вокны, як светлячкi.
Дзе тулiлi яго –
Поле, бор i рака
Выхаванца свайго
Хлапчука Васiлька...
Як мяшэчак з зямлёй,
Яго сэрца было,
З той зямлёй дарагой,
Дзе юнацтва прайшло.
Зкуль пайшоў на вайну, -
Смерцi ў вочы глядзеў
I зямельку не раз
Прыцiскаў да грудзей...
На радзiму спяшыў.
I шчаслiвым стаў ён,
Што тут шлях завяршыў, -
Ў свой пайшоў батальён.
I вось гэта зямля
Боль яго узяла, -
Прыняла Васiля,
Абняла Васiля...
Свидетельство о публикации №106061601099