Чырвоны касцёл
Ў сябе увабраў колер роднай зары,
Паходняй да iсцiны шлях азарыў
Чырвоны касцёл, як натхнення парыў.
У цэнтры планеты, Чырвоны касцёл,
Ты вежы ўздымаеш да сонца, да зор.
У сэрцы Айчыны Чырвоны касцёл,
Нiбы ачышчальны Купальскi касцёр.
Як памяць удзячная – Вечны агонь.
Падобны Чырвоны касцёл да яго.
Тут з годнасцю мужна твае святары
Народу нясуць роднай мовы дары.
У звоне «Анёл» тут Чарнобылю боль.
У Чырвоным касцёле i боль i любоў.
Чырвоны касцёл трэба ў сэрцы нам мець,
Каб часам ад сораму не чырванець...
Паўстаў на мiнулага веку зары,
Ў сабе увабраў колер роднай зары,
Паходняй да iсцiны шлях азарыў
Чырвоны касцёл, пасвяцi ў змагары!
У цэнтры Сусвету, Чырвоны касцёл,
Ты песнi узносiш да сонца, да зор.
У сэрцы Радзiмы Чырвоны касцёл,
Як Вечны агонь, як Купальскi касцёр.
Свидетельство о публикации №106061501093