На Звеставанне

Сюды сышлiся ўсе мае кругi:
Акруга гэта – круг жыцця другi.
Мая буслянка – першы круг жыцця.
Я тут шчаслiвы сёння, як дзiця.

Я тут гляджу ў нябёсы, як малы,
Дзе кружацца знаёмыя буслы.
Яны таксама радасна мяне
Вiтаюць зноў у роднай старане.

У нечым мы падобны на буслоў, -
Бывае, што i нам не трэба слоў.
I нас жагнаюць божыя паслы,
Благаслаўляюць добрыя буслы.

На Звеставанне на радзiму я
Вярнуўся буслам на кругi свая.
Вярнуўся з весткай, што крылаты лёс
Мне зноў дзiцятка-буслiка прынёс.


Рецензии

В субботу 22 февраля состоится мероприятие загородного литературного клуба в Подмосковье в отеле «Малаховский дворец». Запланированы семинары известных поэтов, гала-ужин с концертной программой.  Подробнее →