На Пакровы

Пуста ў полi, ў агародзе, -
Свiшча ў пальцы вецер-злодзей.
У спрадвечным карагодзе
Ўжо Пакровы надыходзяць.

Хутка час святы настане
Пастухам: iх пугi ў танец
Зноў не пойдуць аж да маю, -
Па хлявах скацiна стане.

Зноўку восень хмурыць бровы.
I прыйшлi да нас Пакровы,
Кажуць: «Заўтра ў лес збiрайся, -
Ў двор не прыйдуць самi дровы!»

Вечарамi ж – на вячоркi
Выкрасаць iскрынкi-зоркi
Песен, танцаў, гульняў, жартаў,-
Казкi, прыказкi, як жар той!

На Пакровы, як каровы,
Плачуць дзеўкi: «Гэй, Пакровы,
Вы сняжком зямлю пакрыйце, -
Жанiшком мяне пакрыйце!»


Рецензии