Мае браты
Мне так вас сёння не хапае,
Спагады вашай, дабраты, -
Са мною вецер уздыхае.
Са мной схiляецца трава
Прад вашай памяццю ў паклоне.
У многiм дзякуючы вам
Ў дзяцiнстве сонечна было мне.
З усмешкай добраю часцей
I поўня ў вочы мне глядзела.
I на душы было чысцей,
Бо ў ёй часцей была нядзедя...
Няхай вам неба Бог дае.
I, пэўна, Франусь, Яська з Фрэдзем,
Каб на зямлi шляхi мае
Даўжэлi, - молiцеся недзе.
Цi ў тым няма маёй вiны, -
Што зараз Млечнаю Дарогай
Прыходзiце так рэдка ў сны
I там вы госцiце не доўга?..
Свидетельство о публикации №106061400703