Бульбакапанне
Зноў стукаюцца да мяне
Ўспамiны, быццам бульба ў кошык
На разаранай баразне:
Яшчэ бульбашык невялiкi
I я з дарослымi стаю
На пульхнай глебе i без лiку
Паклоны бульбе аддаю.
I мне таксама глянуць люба,
I я не менш за ўсiх тут рад,
Што урадзiла добра бульба –
Мяшкi пасталi хутка ў рад.
Хоць ные цела ўсё пад вечар,
Ды сам стараюся не ныць.
I вельмi шчаслiў чалавечак
Перад вячэрай рукi мыць.
I, бульбе дзякуючы, мара
Збылася – ўсiм сабрацца нам.
Над бульбаю дымiцца пара,
Нiбы над ворывам туман.
- У гэтым годзе дзякуй Богу –
Размову мама завяла, -
А летась бульбачка, як боб той,
На глiне мылкаю была.
А зараз сыпкая на дзiва,
Як пiрагi, наш хлеб другi!..
Бульбакапання час. Дзяцiнства.
Ўспамiны б’юцца ў берагi...
Свидетельство о публикации №106061302027