Каваль
Гэта так шчыруе ён
Мой асiлак, чараўнiк,
Што да сэрца мне прынiк.
Ён ад продкаў мае дар, -
Са стыхiямi ў ладах.
Ўсе пры iм: агонь, метал,
I паветра, i вада.
Каваля свайго люблю,
Каваля свайго хвалю.
Да грудзей яго магутных
Я галованьку тулю.
Любiць месяц цiкаваць
Як нястомны мой каваль,
Калi й ночка настае,
Наша шчасцейка куе...
I Сусвет узнiкнуць змог,
Бо у iм каваль – сам Бог:
Раздзiмае сонца горан,
Што да ранку – iскры зор.
Каваля свайго люблю,
Кавля свайго хвалю.
Хай i Бог яго галубiць,
Шле удачы кавалю!
Свидетельство о публикации №106061302006
Прывятанне ад сціхірных беларусаў!
Запрашаем ў наш гурток "Сообщество Друзей Беларуси".
soobschestvo.
Экологиня 13.06.2006 18:50 Заявить о нарушении
Запрашэнне прымаю.
Станислав Володько 18.07.2006 13:09 Заявить о нарушении